Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Справаздача аб правядзенні Тыдня беларускай мовы і літаратуры

Дата: 25 февраля 2020 в 11:10, Обновлено 25 февраля 2020 в 11:50
521 просмотр

З 17 лютага па 21 лютага ў каледжы праводзіўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Згодна плана былі праведзены мерапрыемствы: флаер-фэст “У любімая мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”, конкур чытальнікаў вершаў беларускіх  паэтаў “Родная мова, цудоўная мова…”, творчая сустрэча з знакамітым паэтам Воранаўшчыны Валянцінам Емяльянавым. Мэтай  мерапрыемстваў прадметнага тыдня былі: папулярызацыя і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, ушанаванне юбіляраў 2019/2020 навучальнага года, уключэнне навучэнцаў ва адукацыйны працэс, развіцце пазнаваўчай і творчай актыўнасці. У правядзенні тыдня прымалі актыўны ўдзел навучэнцы 1 і 2 курсаў, выкладчыкі і іншыя педагагічныя работнікі.

Тыдзень адкрыўся акцыяй “Гавары са мной па-беларуску”. Ва ўсіх групах адбыліся хвілінкі беларускай мовы, мэтай якіх было заклікаць усіх навучэнцаў і выкладчыкаў размаўляць па-беларуску. Пры правядзенні флаер-фэсту прымалі ўдзел навучэнцы 1 курса. Усяго 30 чалавек. У сваіх флаерах яны прыводзілі арыгінальныя выказванні пра родную беларускую мову, выказвалі пачуцце любові да яе.

Конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх майстроў слова адлюстраваў здольнасці навучэнцаў 2 курса ў чытанні любімых вершаў беларускай паэзіі.

Завяршыўся тыдзень напісаннем дыктанта педагагічнымі работнікамі на тэму:  “75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”. На спецыяльных бланках 11 педагагічных работнікаў пісалі дыктант “Праўда-памяць”. Адразу пасля напісання ўдзельнікі мелі магчымасць самастойна праверыць свой тэкст і зрабіць асабістыя высновы, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай.

На працягу тыдня ў бібліятэцы каледжа была арганізавана выстава, прысвечаная творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.